Часто задаваемые вопросы

  • У мяне ў дакуменце ёсць лічбы, ці залічваюцца яны ў кошт перакладу?

    У аб’ём і кошт перакладу залічваюцца ўсе сімвалы, якія прысутнічаюць у тэксце дакумента і паддаюцца падліку - гэта літары, лічбы, прагалы.

    Калі ў арыгінальным тэксце прысутнічаюць схемы, дыяграмы, графікі з нерэдагуемым тэкстам, то ў перакладзе гэты тэкст выносіцца ў асобную табліцу, дзе у левым слупку запісваецца арыгінальны тэкст, у правым - пераклад, і увесь гэты тэкст падлягае падліку.  

    Тэкст усіх штампаў і пячатак таксама перакладаецца і залічваецца ў аб’ём перакладу.

    [ К списку вопросов ]
  • Ці адрозніваецца кошт за пераклад дакумента для натарыяльнага і ненатарыяльнага засведчання?

    Усе пазначаныя на сайце кошты для кожнай мовы дзейнічаюць аднолькава і для перакладаў для натарыяльнага засведчання, і для перакладаў пад пячатку перакладчыка. Для натарыяльнага перакладу дадаткова аплачваюцца паслугі натарыуса за засведчанне перакладу.

    [ К списку вопросов ]
  • Я выдатна валодаю англійскай мовай. Ці магу я сам зрабіць натарыяльны пераклад свайго дыплома?

    На жаль, выдатнае валоданне замежнай мовай ці нават дыплом адпаведнай установы адукацыі не з’яўляюцца вырашальнымі фактарамі ў гэтым пытанні, бо натарыус можа засведчыць подпіс толькі таго перакладчыка, які зарэгістраваны ў рэестры натарыяльных перакладчыкаў па месцы Вашага жыхарства (горад ці вобласць). 

    [ К списку вопросов ]
  • Дзе знайсці натарыуса, які валодае кітайскай ці румынскай мовай? А лепш - усімі замежнымі мовамі!

    Натарыс сведчыць не сам пераклад (яго якасць, адпаведнасць, паўнату і г.д.), а толькі подпіс перакладчыка, г.зн. сведчыць той факт, што гэты перакладчык зарэгістраваны ў рэестры натарыяльных перакладчыкаў і мае права ставіць свой подпіс на дакументах, які ідуць пад натарыяльнае засведчанне.

    [ К списку вопросов ]
  • Чаму лепш звярнуцца да Вас?

    Перавагі супрацы з БП МОВА:

    1. Усе перакладчыкі, з якімі я працую, з’яўляюцца натарыяльнымі перакладчыкамі - Вы можаце ўпэўніцца ў гэтым, патэлефанаваўшы ў любую натарыяльную кантору г. Мінска.

    2. Я прапаную садзйнічанне ў натарыяльным афармленні дакументаш і засведчанні перакладу, на рэгулярнай аснове працуючы з натарыусамі Натарыяльнай канторы № 2 Заводскага раёна.

    3. Я абсолютна бясплатна пракансультую Вас адносна перакладу патрэбнага Вам дакумента. Вы атрымаеце ўсю інфармацыю, якая спатрэбіцца Вам для правільнага афармлення і падавання дакументаў.

    4. Калі Вы жадаеце, я магу сам выехаць да Вас, па месцы Вашага жыхарства ці месцы працы, каб узяць у Вас дакументы, выканаць з імі ўсе неабходныя дзеянні (пераклад і засведчанне ў натарыуса), а калі ўсё будзе гатова, прывезці да Вас гатовы пакет дакументаў.

    5. Я працую па дамове, незалежна ад таго - кампанія Вы ці фізічная асоба. Афіцыйная дамова - гарантыя якасці маёй працы.

    6. Я не звяртаюся да паслуг іншых бюро перакладаў, а працую непасрэдна з перакладчыкамі, якія будуць выконваць пераклад Вашага дакумента. Такім чынам я ману кантраляваць працэс перакладу і адпаведна прапанаваць Вам канкурэнтназдольныя і прымальныя кошты.

    [ К списку вопросов ]
  • Што такое Апастыль?

    Апастыль – гэта спосаб легалізацыі дакумента (надання яму юрыдычнай сілы) для яго выкарыстання па прызначэнні на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
    Апастыль уяўляе сабой сведчанне подпісу службовай асобы (натарыўса), якая падпісала дакумент, яе пячаткі ці штампа.
    Такі спосаб легалізацыі ўжываецца толькі тады, калі дакументы, засведчаныя апастылям, будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі краін, што падпісалі Гаагскую Канвенцыю.

    [ К списку вопросов ]
  • Як разлічваецца аб’ём пісьмовага перакладу?

    Аб’ём тэксту вызначаецца ў перакладчыцкіх старонках/лістах. Адна перакладчыцкая старонка/ліст складае 1800 знакаў з прагаламі.

    [ К списку вопросов ]
  • Ці выконваеце Вы пераклад дакументаў для натарыяльнага засведчання?

    Так, пераклады па ўсіх мовах, пазначаных на сайце, падпісваюцца перакладчыкамі, зарэгістраванымі ў рэестры натарыяльных перакладчыкаў г. Мінска. Такі пераклад можа быць засведчаны ў любога натарыуса у г. Мінске.

    [ К списку вопросов ]
  • Як замовіць пераклад?

    Каб замовіць пераклад у БП МОВА, Вам трэба:

    1) патэлефанаваць па наступных нумарах:

    +37529 770-95-92 (МТС)
    +37544 584-96-89 (Velcom)
    +37517 253-67-53 (гарадскі)

    2) паведаміць, які дакумент трэба перакласці, з якой мовы і на якую, аб’ём дакумента, пажаданы тэрмін выканання.

    3) узгадніць кошт

    4) даслаць дакумент для перакладу на e-mail: mokhovip@gmail.com, ці прывезці па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 3-188.

    [ К списку вопросов ]
Фотогалерея
Контакты
БП МОВА
Контактное лицо:
Мохаў Вадзім / Мохов Вадим
E-mail:
mokhovip@gmail.com
Skype:
Адрес:
220047, Беларусь, Минск, ул. Герасименко 3-188 на карте
График работы:
Пн-Вс 9:00 - 20:00 без перерывов;
Дата регистрации в Торговом реестре 15.05.2014
Включен режим редактирования. Выйти из режима редактирования
наверх