Я пераклаў сайт на беларускую мову

Вось і дачакаўся!!!

Нарэшце на сайце кампаніі "Сістэмныя Тэхналогіі" з'явілася беларуская версія (http://www.st.by/by), над перакладам якой я працаваў у кастрычніку-лістападзе мінулага года.

Гэта быў вельмі цікавы праект і досвед для мяне, бо з такім аб'ёмам тэкста для перакладу на беларускую мову мне давялося працаваць упершыню.

Як ўсё пачыналася? У чэрвені 2016 года мне патэлефанавала Паліна Пацеёнак, спецыяліст па маркетынгавых камунікацыях, і распавяла пра неабходнасць перакладу сайта іх кампаніі на беларускую мову. Я, вядом, адразу пагадзіўся. Мы абмеркавалі прыкладны кошт і тэрміны працы.

Праект меў стартаваць яшчэ ў жніўні, але сезон адпачынкаў і пэўныя тэхнічныя складанасці трошкі замарудзілі его пачатак, таму праца пачалася толькі ў кастрычніку, пасля складання дамовы і ўзгаднення ўсіх пытанняў па кошце і канчатковых тэрмінах выканання перакладу.

Тэкст быў аданчасова цікавы і складаны, бо меў спецыфічную тэматыку - кампанія ж займаецца распрацоўкай рознага банкашскага праграмнага забеспячэння. Часта даводзілася раіцца з Палінай па розных тэрмінах, каб зразумець іх сэнс. Увогуле хачу адзначыць, што ўвесь гэты час было вельмі прыемна працаваць з ёй, яна заўжды аператыўна і дакладна адказвала на розныя пытанні, якія ўзнікалі ў мяне падчас працы.

Напачатку лістапада пераклад асноўнага кантэнту сайта быў скончаны і дасланы у дэпартамент распрацоўкі сайта для яго далейшага з'яўлення на афіцыйным сайце кампаніі.

І вось мая праца займела рэальны выгляд, то бок з'явілася яе візуалізацыя, з якой можа азнаёміцц кожны, хто пажадае.

Я жадаю кампаніі "Сістэмныя Тэхналогіі" далейшай плённай працы у стварэнні і распрацоўцы розных праграмных прадуктаў, якія палегчылі працу шмат якім кампаніям сваёй эфектыўнасцю і шматфункцыянальнасцю, і спадзяюся на далейшую, узаемную супрацу ў будучыні!

Комментарии

Пока нет комментариев

Фотогалерея

Кантакты
БП МОВА (ІП Мохаў В. У.)
Контактное лицо:
Мохаў Вадзім
E-mail:
mokhovip@gmail.com
Skype:
Адрес:
220047, Беларусь, Минск, вул. Герасіменка 3-188 на карте
График работы:
Пн-Вс 9:00 - 20:00 без перерывов;
Дата регистрации в Торговом реестре 15.05.2014
Включен режим редактирования. Выйти из режима редактирования
наверх