Ваш натарыяльны перакладчык

Вітаю Вас, шаноўныя сябры!

Дазвольце пачаць свой ліст са словаў майго прафесійнага дэвіза:

Не зразумелі сэнсу слова - Вам дапаможа наша “МОВА”!

Чаму менавіта МОВА?

Бо па-першае, МОВА – гэта скарачэнне ад першых двух літар майго прозвішча і імя: МОхаў ВАдзім.

Па другое, МОВА – гэта сфера маёй працы і майго захаплення.

І па-трэцяе, "БП МОВА" - мой індывідуальны праект з мэтай аказання паслуг пісьмовага перакладу асабовых дакументаў дзеля натарыяльнага засведчання ў Менску.

Я з'яўляюся натарыяльным перакладчыкам беларускай, нямецкай і ангельскай моваў у Менску. У межах свайго праекту, дзякуючы супрацы з іншымі натарыяльнымі перакладчыкамі, маю магчымасць прапанаваць перакладчыцкія паслугі амаль па ўсіх распаўсюджаных еўрапейскіх і азіяцкіх мовах.

Зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік і магу аказваць свае паслугі для кампаній і фізічных асоб. Знаходжуся і працую ў Менску па адрасе: вул. Герасіменка 3-188.

Калі Вам трэба перакласці асабовы дакумент, Вы можаце прыехаць да мяне: з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 11.30 і з 13.00 да 17.30. Вы можаце мне тэлефанаваць на нумар +375297709592 ці +375445849689 альбо дасылаць свае лісты на электронны адрас mokhovip@gmail.com ці mova-peraklad@mail.ru з пытаннямі і дакументамі для перакладу штодня з 9.00 да 21.00.

Калі трэба, я магу звярнуцца да натарыуса дзеля атрымання натарыяльнай копіі арыгінальнага дакумента і засведчання перакладу.

Буду рад дапамагчы Вам і абяцаю якасна выканаць Вашу замову, каб Вы засталіся задаволеныя маёй працай!

 

Ласкава запрашаю Вас да сябе,

З павагай,

Ваш перакладчык

Вадзім Мохаў

+375 29 770-95-92 (Viber)

+375 44 584-96-89

mokhovip@gmail.com

mova-peraklad@mail.ru

Skype: mova1976

Комментарии

Пока нет комментариев

Фотогалерея

Кантакты
БП МОВА (ІП Мохаў В. У.)
Контактное лицо:
Мохаў Вадзім
E-mail:
mokhovip@gmail.com
Skype:
Адрес:
220047, Беларусь, Минск, вул. Герасіменка 3-188 на карте
График работы:
Пн-Вс 9:00 - 20:00 без перерывов;
Дата регистрации в Торговом реестре 15.05.2014
Включен режим редактирования. Выйти из режима редактирования
наверх