Хадановіч атрымаў прэмію Шэрмана за найлепшы пераклад

Ляўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана стаў Андрэй Хадановіч за пераклад вершаў Шарля Бадлера

Пераможца атрымае чэк ад фонду «Вяртаньне» на суму, эквівалентную 2000 даляраў.

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую перакладную кнігу была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Міжнародным дабрачынным фондам «Вяртаньне» ў 2016 годзе.

Першым ляўрэатам летась стаў Якуб Лапатка за пераклад зь фінскай мовы карэла-фінскага эпасу «Калевала».

— У лонг-лісьце было 22 кнігі, у шорт-лісьце засталося 8. Было зламана многа дзідаў, было шмат спрэчак. Каб былі сродкі, варта было б даваць прэміі па розных жанрах: за паэзію, прозу, фантастыку, «нон-фікшн», — сказала Марына Казлоўская, сябра журы.

Кароткі спіс Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў 2017 выглядаў наступным чынам:

1. Надзея Кім (Nadzeya Kim). Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.

2. Ігар Кулікоў (Ihar Kulikou). Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.

3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.

4. Віталь Латыш (Віт Латыш). Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.

5. Марыя Пушкіна (Maria Pushkina) i Алена Пятровіч (Alena Piatrovich). Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.

6. Андрэй Хадановіч (Andrej Khadanovich). Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.

7. Сяргей Шупа (Siarhiej Šupa). Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.

8. Ганна Янкута (Hanna Yankuta) і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.

У склад журы прэміі Шэрмана 2017 году ўвайшлі:

Уладзімер Арлоў — паэт, празаік, гісторык, перакладчык;

Ганна Бутырчык — кандыдатка філялягічных навук, загадчыца катэдры замежнай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ;

Галіна Дубянецкая — паэтка, перакладчыца;

Марына Казлоўская — літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філялягічных навук, загадчыца катэдры беларускай мовы і літаратуры ліцэя БДУ;

Сяргей Сматрычэнка — славіст, перакладчык, рэдактар.

 

Комментарии
Пока нет комментариев
Фотогалерея
Контакты
БП МОВА
Контактное лицо:
Мохаў Вадзім / Мохов Вадим
E-mail:
mokhovip@gmail.com
Skype:
Адрес:
220047, Беларусь, Минск, ул. Герасименко 3-188 на карте
График работы:
Пн-Вс 9:00 - 20:00 без перерывов;
Дата регистрации в Торговом реестре 15.05.2014
Включен режим редактирования. Выйти из режима редактирования
наверх