Натарыяльны пераклад дакументаў у Мінску

ОписаниеХарактеристикиПодобные услуги
7 руб
Заказать
Перезвоните мне
Контактная информация
Адрес: 220047, Беларусь, Минск, вул. Герасіменка 3-188
Написать компании
Skype:mova1976

Описание

Вітаем Вас, нашы магчымыя замоўцы і сябры!

Вас вітае БП МОВА – праект, накіраваны на аказанне паслуг натарыяльнага перакладу дакументаў у Мінску і арганізаваны мной, перакладчыкам Мохавым Вадзімам Уладзіміравічам, што знаходзіцца і працуе ў Заводскім раёне г. Мінска, па адрасе - вул. Герасіменка 3-188.

БП МОВА - што гэта? БП МОВА – невялікі і малады праект, які з’яднаў групу прафесіных натарыяльных перакладчыкаў, каб мець магчымасць прапанаваць Вам свае паслугі - пераклад асабовых і юрыдычных дакументаў для іх натарыяльнага засведчання ў горадзе Мінску.

Чаму БП МОВА? Да з’яўлення праекта БП МОВА ў Заводскім раёне г. Мінска адсутнічалі спецыялізаваныя кампаніі, што аказвалі такога кшталту паслугі, і ў выпадку неабходнасці перакласці нейкі дакумент Вам трэба было ехаць ў цэнтр горада, бо большасць мінскіх бюро перакладаў знаходзіцца менавіта там. Але цяпер сітуацыя цалкам змянілася - і ў Заводскім раёне цяпер таксама ёсць такое бюро перакладаў. І я рад прапанаваць Вам свае перакладчыцкія паслугі.

Што прапануе БП МОВА? Пісьмовы (натарыяльны) пераклад асабовых і юрыдычных дакументаў на розныя замежныя мовы (каля 35 моваў) па коштах, што ў сярэднім на 10-15% ніжэй, чым у буйных бюро перакладаў Мінска.

Як працуе БП МОВА? Замовы на пераклад прымаюцца штодня, у тым ліку ў выходныя і святочныя дні, з 9.00 да 20.00 - па тэлефоне +3752977095 ці +375445849689, па электроннай пошце mokhovip@gmail.com ці mova-peraklad@mail.ru, падчас індывідуальнага візіту па адрасе г. Мінск, вул. Герасіменка 3-188. Ці Вы фізічная асоба, ці прадстаўнік кампаніі, мы складаем і падпісваем з Вамі афіцыйную дамову - для Вас гэта гарантыя атрымання якасных паслуг.

На што Вы можаце разлічваць ад БП МОВА? Поўны комплекс паслуг, звязаны з натарыяльным перакладам дакументаў: кансультацыя, выезд да замоўцы за дакументамі (у межах Заводскага раёна), выкананне перакладу, афармленне натарыяльных копій, засведчанне перакладу ў натарыуса, дастаўка гатовага пакета дакументаў (у межах Заводскага раёна).

Звяртайцеся, калі ласка, да БП МОВА – тут Вам заўсёды дапамогуць і прымуць Вашу замову!!!

Калі ў Вас з’явяцца пытанні, я буду рад адказаць на іх. І буду рад бачыць Вас сярод сваіх сталых кліентаў!!! Я шаную кожнага свайго кліента і імкнуся да таго, каб яго выбар на карысць майго праекта быў узнагароджаны атрыманнем якасных паслуг.

Мой дэвіз: Не зразумелі сэнсу слова – Вам дапаможа наша “МОВА”

Кантактная інфармацыя:

МТС:              +37529 770-95-92 (таксама праз Viber)

Velcom:          +37544 584-96-89

Гарадскі:        +37517 253-67-53

Эл. пошта:      mokhovip@gmail.com ці mova-peraklad@mail.ru

Skype:            mova1976

Інтэрнэт:  mova.tomas.by

Адрас:            220047 г. Мінск, вул. Герасіменка 3-188

З павагай,

Вадзім Мохаў

МОВА – моўныя пераклады

Характеристики

Видписьменный перевод
Тематика переводаперевод документации
Дополнительные услугинотариальное заверение
Способы оплатыбез НДС, безналичный расчет, на договорной основе

Отзывы

Пока нет отзывов
Рубрика каталога Tomas.by: Услуги лингвистического перевода
Включен режим редактирования. Выйти из режима редактирования
наверх